Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названы цэны і дата пачатку продажу iPhone X у Беларусі


Замест iPhone X можна набыць 3 тоны 297 кіляграмаў бульбы. За год беларус зьядае 171 кіляграм гэтай гародніны
Замест iPhone X можна набыць 3 тоны 297 кіляграмаў бульбы. За год беларус зьядае 171 кіляграм гэтай гародніны

У Беларусі прадаваць найноўшы смартфон ад Apple пачнуць на месяц пазьней за астатні сьвет. Свабода палічыла, на колькі беларускія цэны на iPhone X будуць адрозьнівацца ад крамаў ЗША і краін-суседзяў.

Продаж iPhone X пачнецца ў Беларусі 8 сьнежня, паведамілі Свабодзе прадстаўнікі афіцыйнага прадаўца i-store.by. За мяжой iPhone X прадаецца з 3 лістапада.

Плянуецца, што базавая мадэль iPhone X на 64 GB будзе каштаваць 2999 рублёў, што на 995 рублёў 21 капейку даражэй за стартавую цану гэтага смарфона. Айфон на 256 GB папярэдне будзе каштаваць 3449 рублёў. Гэта на 1144 рублі 68 капеек больш за базавую цану на iPhone X з такім аб’ёмам памяці.

У i-store.by папярэдзілі, што рэальныя цэны на «яблычны тэлефон» будуць большымі. Ад чаго залежыць павышэньне цэнаў на iPhone X, у краме не сказалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG