Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазьняк: «Народная перамога» рэгулярна парушае нормы этыкі і не зьяўляецца органам КХП-БНФ


Зянон Пазьняк
Зянон Пазьняк

Старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк выступіў з заявай на афіцыйным сайце партыі. У заяве ён падкрэсьлівае, што сайт «Народная Перамога» не зьяўляецца партыйным органам.

«Побач з пазытыўным зьместам бальшыні матэрыялаў рэсурс характарызуецца рэгулярнымі допісамі і ацэнкамі, напісанымі на недапушчальным узроўні этыкі ў дачыненьні да асобаў іншых поглядаў і паводзін. Спробы кіраўніцтва КХП-БНФ паўплываць на выпраўленьне этычных парушэньняў ў тэкстах гэтага органу вынікаў не далі, — гаворыцца ў заяве. — Гэта тым больш нядобра, што шмат якія неабазнаныя людзі думаюць, што рэсурс "Народная Перамога" ёсьць інфармацыйным органам КХП-БНФ. Часам такое памылковае меркаваньне спэцыяльна ствараецца непрыхільнікамі народнай партыі (КХП-БНФ), каб абвінавачваць яе ў неіснуючых правінах».

Зянон Пазьняк піша, што старонка «Народная Перамога» створана «шчырым прыхільнікам нацыянальнага Адраджэньня Беларусі. Гэты орган таксама ўжо некалькі гадоў вядзе, рыхтуе і піша інфармацыйныя матэрыялы сябра КХП-БНФ. Рэсурс зьяўляецца прыватнай ініцыятывай гэтых асоб».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG