Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон заявіў, што дзеяньні Пуціна заснаваныя «на параноі», але заклікаў не адштурхоўваць яго


Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што Эўрапейскі Зьвяз не павінен «адштурхоўваць ад сябе» такіх лідэраў, як Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп, нават нягледзячы на тое, што, паводле Макрона, іх палітыка не заўсёды адпавядае эўрапейскім каштоўнасьцям.

«Калі вы проста пачняце адштурхоўваць іх ад Эўропы — вы іх страціце» — сказаў Макрон у інтэрвію Бі-бі-сі.

Кажучы пра прэзыдэнта Расеі, францускі лідэр адзначыў, што, на яго меркаваньне, дзеяньні Пуціна заснаваныя на «параноі, пачуцьці пагрозы і адчуваньні неабходнасьці абараняцца ад яе» — прычым, паводле Макрона, гістарычна Расея заўсёды была зьвязана з Эўропай і будзе зьвязана зь ёй у будучыні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG