Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі валютных таргоў: даляр па 2 рублі, у эўра — гадавы максымум


У выніку таргоў на беларускай валютнай біржы 15 лістапада курс амэрыканскага даляра перасягнуў адзнаку ў 2 беларускія рублі — 2,0057.

Даляр ЗША падаражэў меней чым на 1 капейку, — на 0,0081 рубля. Вырасла і эўра — 1 эўра можна памяняць на 2,3702 беларускага рубля.

З пачатку году амэрыканская валюта ў абменьніках падаражэла на 2%, эўра вырасла да беларускага рубля амаль на 13%, расейскі рубель — на 4%.

Кошт даляра да беларускага рубля цяпер дасягнуў гістарычнага максымуму за пэрыяд ад 5 жніўня 2016 году. Але даражэйшым ён быў у першыя дні пасьля дэнамінацыі, рэкорд — 2,0159 рубля за даляр 7 ліпеня 2016 году. Рэкорд да дэнамінацыі — 22 069 рублёў 11 лютага 2016 году.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG