Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт вывучае трагічныя выпадкі ў войску за апошнія 6 год


На 15 лістапада пінчука Ігара Трапца, які летась служыў у Печах, выклікалі ў Барысаўскую камэндатуру з дакумэнтамі аб ягонай інваліднасьці.

Паводле зьвестак Эўрарадыё, у верасьні 2016 году радавы Ігар Трапец падчас вучэбных стрэльбаў з танка атрымаў траўму і страціў вока. Пасьля двух месяцаў у шпіталі салдату далі інваліднасьць і камісавалі з войска, у цывільным жыцьці ён ня змог уладкавацца на былую працу, цяпер жыве на малую пэнсію. Маці Ігара Трапца скардзілася ў розныя інстанцыі, дамагалася пакараньня вінаватых у інваліднасьці сына, бо лічыць, што інцыдэнт адбыўся па віне камандзіраў, але ў вайсковай частцы № 43064, дзе служыў Трапец, пасьля праверкі высьветлілі, што адбыўся няшчасны выпадак, у якім ніхто не вінаваты. Ня выключана, што пасьля новай праверкі, якую ладзіць Сьледчы камітэт, рашэньне будзе перагледжанае.

У пачатку кастрычніка ў Печах у вайсковай частцы № 43064 быў знойдзены павешаным салдат Аляксандар Коржыч. Пасьля першай праверкі камандаваньне часткі заявіла сваякам, што салдат скончыў жыцьцё самагубствам, але пасьля агалоскі трагедыі была заведзеная крымінальная справа. Сьледчыя не выключаюць, што Аляксандра Коржыча давялі да самагубства ці нават забілі, расьсьледаваньне яшчэ не завершанае. Адначасова ў Сьледчым камітэце распачатая дадатковая праверка ўсіх няшчасных выпадкаў у войску за апошнія 6 год, ад пачатку ўтварэньня Сьледчага камітэту.

«Не выключаю, што па некаторых справах рашэньні аб адмове ў завядзеньні крымінальнай справы альбо спыненьні тых спраў, якія былі заведзеныя, будуць адмененыя, каб іначай паглядзець на тую ці іншую сытуацыю», — паведаміў старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч.

10 затрыманых, 5 падазраваных. Што адбылося за месяц пасьля гібелі Аляксандра Коржыча

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG