Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць чалавек забітыя ў выніку страляніны ў Каліфорніі


Ілюстрацыйнае фота. Паліцыя Каліфорніі

У аўторак паблізу пасёлку Red Bluff на паўночным захадзе штату Каліфорнія ўзброены паўаўтаматычнай вінтоўкай і пісталетамі злачынец адкрыў агонь па розных аб’ектах, у тым ліку, пачатковай школе.

У выніку былі забітыя чатыры чалавекі, дзесяць параненыя, уключаючы дваіх дзяцей. Злачынец быў застрэлены ў перастрэлцы з паліцыяй.

Улады не выдаюць ні імя забойцы, ні матываў ягоных дзеяньняў. Паведамляецца толькі, што ён — мясцовы жыхар, і ўсё, магчыма, пачалося як «бурная сварка з суседзямі». Нападнік не выбіраў мэты, а страляў наўздагад, перамяшчаючыся па акрузе ва ўкрадзеным пікапе. Ён адкрываў страляніну ў сямі розных месцах. Другім аб’ектам нападу стала мясцовая пачатковая школа, па якой ён адкрыў страляніну і беспасьпяхова спрабаваў туды трапіць.

Інцыдэнт у цэлым працягваўся каля 45 хвілін. Па словах суседзяў, яны раней зьвярталіся ў паліцыю са скаргамі на небясьпечнае абыходжаньне стралка з агнястрэльнай зброяй.

У Red Bluff амаль адсутнічае мабільная тэлефонная сувязь, пра тое, што адбываецца, мясцовыя жыхары даведаліся з групавога чату ў Facebook.

Амэрыканскія палітыкі, уключна з губэрнатарам, сэнатарамі і віцэ-прэзыдэнтам Майкам Пэнсам, выказалі спачуваньні родным і блізкім пацярпелых.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG