Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз увёў санкцыі на пастаўкі зброі ў Вэнэсуэлу


Эўразьвяз увёў санкцыі на пастаўкі зброі ў Вэнэсуэлу. Акрамя таго, у ЭЗ прынялі дакумэнт, які палягчае замарозку актываў асобных людзей, зьвязаных з Вэнэсуэлай. Адпаведнае паведамленьне апублікавана на сайце Эўразьвязу.

У заява ЭЗ гаворыцца, што меры будуць прынятыя супраць тых, хто не выконвае дэмакратычныя прынцыпы і парушае правы чалавека. Пры гэтым абмежавальныя меры могуць быць адменены ў залежнасьці ад бягучай сытуацыі ў краіне.

У красавіка з прычыны спробаў пашырыць паўнамоцтвы дзеючага прэзыдэнта Нікаляса Мадуры ў Вэнэсуэле пачаліся масавыя акцыі пратэсту, якія працягваліся некалькі месяцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG