Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Онлайн-гульня вучыць раскручваць фэйкавыя сайты, каб распазнаваць сапраўдныя фальшыўкі


У адным з найбуйнейшых унівэрсытэтаў Нідэрляндаў студэнты робяць тое, што не ўваходзіць ні ў адну вучэбную праграму краіны, — ствараюць і распаўсюджваюць фэйкавыя навіны.

«Замест таго каб размаўляць пра тое, як вырашыць праблему фэйкаў, мы з вамі навучымся іх ствараць, — тлумачыць стваральніца гульні „Дрэнныя навіны“ Янін Тэрлаў. — Вы зразумееце, як фальшывыя навіны становяцца віруснымі і папулярнымі. Па сутнасьці, гэта будзе барацьба агнём супраць агню».

У якасці «агню» дасьледчыца Янін Тэрлаў прапануе новую онлайн-гульню «Дрэнныя навіны». Сутнасьць гульні ў тым, каб усяго за 10 хвілін ператварыцца ў топ-блогера або раскруціць свой сайт-фальшыўку. Можна выкарыстоўваць фэйкі і качкі, напрыклад такія: «Больш за 17 тысяч галяндцаў загінулі ў 2016 годзе. Даведайся дзіўную сувязь паміж усімі гэтымі сьмерцямі!»

Ці фальшывыя цытаты вядомых людзей: «Урад заўсёды толькі спрабуе выкарыстоўваць законапаслухмяных грамадзян — Далай-лама».

Важна не перабраць. Калі посьціць усё запар, аўдыторыя пачуе нядобрае, і гульня скончыцца.

Для перамогі трэба заваяваць давер найбольшага колькасьці падпісчыкаў.

Аўтары гульні дамагаюцца, каб яе ўключылі ў праграмы мясцовых школаў і ўнівэрсытэтаў. А яшчэ хочуць, каб навучальныя фэйкі можна было посьціць у сацыяльных сетках. Бо менавіта адтуль большасьць моладзі чэрпае навіны.

XS
SM
MD
LG