Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прынц Чарльз усклаў вянок да мэмарыялу замест Лізаветы II


У Лёндане насьледны брытанскі прынц Чарльз правёў штогадовую Памінальную нядзелю, прысьвечаную памяці ахвяраў вайны.

Раней больш за 60 гадоў гэтую цырымонію праводзіла яго маці — каралева Лізавета II. 91-гадовая каралева назірала за цырымоніяй каля мэмарыяльнага комплексу з балькону.

Каралева пачала «скарачаць» узровень свайго ўдзелу ў цырыманіяльных мерапрыемствах пасьля 65 гадоў знаходжаньня на троне, і ў гэты раз папрасіла свайго сына ўскласьці вянкі з макаў ад яе імя.

Прынц Валійскі ўжо ў трэці раз выконвае гэты цырыманіял. Аднак у папярэднія два разы ён ускладаў вянкі, калі Лізаветы II не было ў краіне.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG