Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве на Марш Незалежнасьці выйшла больш за 60 тысяч чалавек


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ва ўшанаваньні 99-й гадавіны аднаўленьня незалежнасьці Польшчы прынялі ўдзел прадстаўнікі вышэйшых органаў дзяржаўнай улады на чале з прэзыдэнтам Анджэем Дудам. У Варшаве прайшоў Марш Незалежнасьці, у якім узялі ўдзел каля 60 тысяч чалавек.

На афіцыйнай цырымоніі Анджэй Дуда падкрэсьліў, што адна з галоўных мэтаў адзначэньня стагодзьдзя незалежнасьці — гэта ўмацаваньне адзінства нацыі. Прэзыдэнт выказаў надзею, што гэта будзе магчымасьць зразумець, наколькі моцныя повязі, што яднаюць палякаў.

У Варшаве прайшоў Марш Незалежнасьці, у якім узялі ўдзел каля 60 тысяч чалавек, паведамляе Радыё Польшчы. Словы «Мы хочам Бога» сталі галоўным лёзунгам маніфэстацыі.

Зь іншага боку, групы ваяўнічых шавіністаў дазвалялі сабе антысэміцкія лёзунгі скіраваныя супраць галоўнага рэдактара «Gazety» Wyborczej" Адама Міхніка, былі лёзунгі «Польшча не для ісламу», "Памятаем Львоў і Вільню"ды іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG