Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія апазыцыянэры сустракаюцца зь літоўскімі дэпутатамі


Ілюстрацыйнае фота. Удзельнікі сустрэчы ад БХД, «За свабоду» і АГП: Віталь Рымашэўскі, Юрась Губарэвіч і Анатоль Лябедзька (зьлева направа)
Ілюстрацыйнае фота. Удзельнікі сустрэчы ад БХД, «За свабоду» і АГП: Віталь Рымашэўскі, Юрась Губарэвіч і Анатоль Лябедзька (зьлева направа)

Будучы саміт «Усходняга партнэрства», праблемы будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі, беларуска-літоўскія дачыненьні, а таксама стратэгію Эўразьвязу па Беларусі абмяркуюць у Вільні лідэры беларускіх апазыцыйных партыяў і дэпутаты літоўскага сэйму. Сустрэча пройдзе 10 лістапада, перадае БелаПАН.

«Такія сустрэчы — трывала дзейная пляцоўка, як мінімум раз на год мы сустракаемся, падводзім вынікі і абмяркоўваем пляны на пэрспэктыву», — паведаміў напярэдадні сустрэчы лідэр АГП Анатоль Лябедзька.

Плянуецца, што зь беларускага боку ў сустрэчы возьмуць удзел таксама лідэр руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі, генэральны сакратар БСДП (Грамада) Мечыслаў Грыб, намесьнікі старшыняў Беларускай партыі «Зялёныя» Дзьмітры Кучук і Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Валер Ухналёў. Зь літоўскага боку у сустрэчы будуць удзельнічаць прадстаўнікі вядучых фракцыяў літоўскага парлямэнту, у прыватнасьці, хрысьціянскіх дэмакратаў, «зялёных» і сацыял-дэмакратаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG