Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік ЭЗ: Адзін з важных прыярытэтаў Эўразьвязу — адмена сьмяротнай кары ў Беларусі


Пра гэта заявіў журналістам кіраўнік аддзелу праектаў і праграм прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі Фрэдэрык Кунэ 9 лістапада перад пачаткам сэмінару, на якім падводзіліся вынікі рэалізацыі сумесных праектаў Эўразьвязу і Рады Эўропы ў Беларусі.

Кунэ адзначыў, што адмена сьмяротнага пакараньня — няпростае пытаньне. «Яно займае час, але праца вядзецца. Спадзяемся, што ў хуткім часе нейкія крокі зможам убачыць», — сказаў ён.

Прадстаўнік Эўразьвязу заявіў, што ў апошнія гады дачыненьні ЭЗ і Беларусі значна палепшыліся. «Мы можам шмат чакаць ад Беларусі. І Беларусь многага чакае ад ЭЗ, — сказаў Кунэ. — У апошнія гады мы бачым станоўчую тэндэнцыю ў дачыненьнях. У ЭЗ ёсьць некаторыя пажаданьні адносна таго, якія зьмены ў краіне мы хацелі б бачыць».

Акрамя адмены сьмяротнага пакараньня ЭЗ вітаў бы паляпшэньне ў сфэры дэмакратыі і эканамічныя рэформы, заявіў ён.

Пра гэта паведамляе агенцтва БелаПАН.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG