Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства фінансаў ЗША зрабіла больш жорсткімі санкцыі супраць Кубы


Амбасада ЗША ў Гаване
Амбасада ЗША ў Гаване

Міністэрства фінансаў ЗША прыняло рашэньне зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Кубы. Новыя абмежаваньні закрануць кубінскае войска, выведку і службы бясьпекі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Дзярждэпартамэнту ЗША.

Мінфін ЗША адзначае, што новыя санкцыі закрануць юрыдычных і фізычных асобаў, якія дзейнічаюць ад імя кубінскіх спэцслужбаў і вайскоўцаў. Сьпіс асобаў, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі, будзе апублікаваны пазьней. Акрамя таго, амэрыканскія грамадзяне ня змогуць праводзіць фінансавыя апэрацыі з асобамі або арганізацыямі, якія трапілі пад абмежаваньні.

ЗША і Куба аднавілі дыпляматычныя адносіны ў 2015 годзе пасьля больш чым пяцідзесяці гадоў разрыву адносінаў. Аднак у верасьні Вашынгтон адклікаў 60 адсоткаў супрацоўнікаў сваёй амбасады на Кубе з прычыны пагрозы іх здароўю ў выніку акустычных нападаў. Амбасада ЗША таксама прыпыніла выдачу амэрыканскіх віз грамадзянам Кубы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG