Абвешчана «вайна» шэрым талеркам, якія дазваляюць прымаць тэлевізійныя сыгналы ад незарэгістраваных у Казахстане тэлекампаній.
У той жа час плянуецца выключыць з закону такія віды пакараньняў, як канфіскацыя накладу і прыпыненьне дзейнасьці СМІ за нязначныя парушэньні. Пашыраецца сьпіс падставаў, па якіх СМІ вызваляюцца ад адказнасьці за распаўсюд непраўдзівай інфармацыі.
Акрамя таго, «у рамках далейшага прасоўваньня казахскага кантэнту плянуецца для публічнага прагляду ў дзяржаўных органах і арганізацыях забясьпечыць паказ выключна айчынных тэлеканалаў».
Да канца наступнага года ў краіне пачне дзейнічаць аўтаматызаваная сыстэма кантролю. Яна будзе кантраляваць інтэрнэт, праводзіць агляд інфармацыі ў інтэрнэце і анлайн-вэрсіях газэт.