Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан хацеў судзіцца з журналістамі, якія назвалі краіну дыктатурай. Суд паставіў кропку


ilkham aliev

Суд у Францыі адмовіўся прыняць да разгляду пазоў уладаў Азэрбайджана, якія абвінавацілі ў паклёпе двух францускіх журналістаў, Эліз Люшэ і Лярана Рышара.

Люшэ ў верасьні 2015 года заявіў у аналітычнай праграме на тэлеканале France 2, што Азэрбайджанам кіруе «адзін з найбольш жорсткіх дыктатараў у сьвеце», а Рышар у інтэрвію радыё France Info назваў Азэрбайджан «дыктатурай».

У траўні 2014 года Лярана і яго апэратара затрымалі ў Баку. Паліцыя канфіскавала ў іх карту памяці, на якой знаходзілася ўсё, што яны пасьпелі зьняць у краіне.

Пазоўнік патрабаваў, каб журналісты за свае словы былі аштрафаваныя на 12 тыс. эўра, а матэрыялы, у якіх яны заявілі пра дыктатуру ў Азэрбайджане, былі зьняты з эфіру. Пазоў аб кампэнсацыі матэрыяльнай шкоды ўлады Азэрбайджана вырашылі не падаваць і патрабавалі ад адказчыкаў сымбалічны 1 эўра. Аднак суд адмовіўся прыняць пазоў да разгляду.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG