Транспартныя сродкі плянуецца набыць у кампаніі Oshkosh Defence. Калі ўрад ЗША ўхваліць гэтую ўгоду, то ўседарожнікі L-ATV будуць вырабленыя разам з уседарожнікамі, прызначанымі для ЗША і ўзброеных сілаў іншых дзяржаваў.
Міністар адмовіўся называць суму, якую могуць вылучыць на гэтую куплю. Ён адзначыў, што амэрыканская тэхніка абраная паводле стасунку цаны й якасьці.
Паводле міністра, перамовы з вытворцам уседарожнікаў плянуецца завяршыць у 2018 або ў пачатку 2019 году, а першая тэхніка можа патрапіць у Літву ў 2021 годзе.