Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Валіі скончыў жыцьцё самагубствам міністар — пасьля «інцыдэнтаў з жанчынамі»


Былы міністар ураду Валіі зрабіў сабе сьмерць пасьля абвінавачваньняў у непрыстойных паводзінах.

49-гадовы Карл Сарджэнт у канцы мінулага тыдня быў пазбаўлены пасады міністра ў справах дзяцінства і мясцовых супольнасьцяў.

Было прыпынена і яго сяброўства ў Лейбарысцкай партыі — пасьля таго як першы міністар Валіі даведаўся пра некалькі інцыдэнтаў з жанчынамі, удзельнікам якіх, нібыта, быў Сарджэнт.

Лідэр Лейбарысцкай партыі Джэрэмі Корбін заявіў, што сьмерць Сарджэнта глыбока ўзрушыла яго.

Загінулы міністар быў жанаты і выхоўваў дваіх дзяцей. Цела знайшлі ў доме, дзе ён жыў. Як паведамляе Бі-бі-сі, пасьля абвінавачваньняў, якія зьявіліся ў яго адрас, Карл Сарджэнт заявіў пра намер «ачысьціць сваё імя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG