Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі асудзіў масавае забойства ў Тэхасе


Царква ў Сазэрлэнд Спрынгс пасьля страляніны
Царква ў Сазэрлэнд Спрынгс пасьля страляніны

«Мы рашуча асуджаем масавае забойства ў Тэхасе, спачуваем сем’ям загінулых і ўсім жыхарам Сазэрлэнд Спрынгс», — такое паведамленьне разьмешчанае ў twitter-акаўнце Міністэрства.

Трагедыя, на якую адрэагаваў МЗС, адбылася 5 лістапада падчас набажэнства ў баптысцкай царкве ў гарадку Сазэрлэнд Спрынгс (штат Тэхас). Нападнік адкрыў агонь з агнястрэльнай зброі. Па папярэдніх дадзеных губэрнатара Тэхасу, загінулі прынамсі 26 чалавек, 20 параненыя.

Некалькі людзей знаходзяцца ў шпіталях у крытычным стане. Загінулым было ад 5 да 72 гадоў. Паводле паліцыі, агонь адкрыў 26-гадовы Дэвін Патрык Келі. Неўзабаве пасьля пачатку службы ён, апрануты ў чорнае, пад’ехаў да царквы, выйшаў з машыны, зрабіў некалькі стрэлаў, увайшоў у царкву і працягнуў стральбу. Пры выхадзе з царквы па ім адкрыў агонь адзін з мясцовых жыхароў, узброены вінтоўкай. У перастрэлцы Келі быў паранены. Яму ўдалося пакінуць месца злачынства ў сваім аўтамабілі. Пасьля кароткай пагоні, арганізаванай мясцовымі жыхарамі, была знойдзеная разьбітая машына зь целам нападніка. Невядома, ці ён зьдзейсьніў самагубства, ці памёр ад раненьняў, атрыманых падчас перастрэлкі. Як паведамляе паліцыя, на забітым была бронекамізэлька.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG