Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Саудаўскай Арабіі 11 прынцаў затрыманыя па падазрэньні ў карупцыі


Прынц Мухамэд бін Салман
Прынц Мухамэд бін Салман

Згодна з дэкрэтам караля Саудаўскай Арабіі Салмана, падпісаным за некалькі гадзін да арыштаў, створаны антыкарупцыйны камітэт, куды ўведзеныя сакратар камісіі маніторынгу і расьследаваньняў, кіраўнік спэцслужбаў, генпракурор, кіраўнік Генэральнага бюро аўдыту, сакратар нацыянальнага антыкарупцыйнага агенцтва.

Старшынюе на пасяджэннях камітэта спадчынны прынц Махамэд бін Салман.Новае антыкарупцыйнае ведамства ўзначаліў прынц Мухамэд бін Салман. У камітэта ёсьць права выдаваць ордэры на арышт, а таксама забараняць падазраваным у карупцыі выяжджаць з краіны.

Зрэшты, адхіленьне ад улады адразу некалькіх уплывовых палітычных постацяў можа парушыць кансэрватыўныя колы. Грамадзтва ў Саудаўскай Арабіі не прывыкла да падобных рэзкіх зменаў. У суботу кароль Саудаўскай Аравіі Салман замяніў кіраўніка Нацыянальнай гвардыі і камандуючага флотам. Афіцыйных тлумачэньняў пра гэтыя перастаноўкі пакуль не было.

Сярод затрыманых — прынц-мільярдэр аль-Валід бін Таляль, чый фінансавы стан Forbes ў 2016 годзе ацаніў у 17 мільярдаў даляраў і назваў 41-м у сьпісе найбагацейшых людзей плянэты. Таксама затрыманы мільярдэр Салех Абдула Камель, заснавальнік канглямэрату Dallah al Baraka Group, чый стан Forbes ацаніў у 2 мільярды даляраў у 2016 годзе, і бізнэсоўца Валід бін Ібрахім аль-Ібрахім, кіраўнік праўленьня Middle East Broadcasting Center, чый стан ацэньваўся ў 2012 годзе ў 10 мільярдаў даляраў. 21 чэрвеня кароль Саудаўскай Аравіі

Салман прызначыў свайго 31-гадовага сына Махамэда бін Салмана спадчынным прынцам і першым у чарзе на трон. Аднак ён ужо даўно лічыцца самым уплывовым чалавекам у Саудаўскай Арабіі. Чысткі палітычнай эліты, верагодна, дапамогуць яму яшчэ больш умацаваць сваю ўладу і ажыцьцявіць заплянаваныя рэформы, адзначае ВВС. Раней прынц Махамэд бін Салман сутыкнуўся з крытыкай за ваенную апэрацыю ў Емэне, якую ён курыруе як міністар абароны. Таксама прынц зьяўляецца ключавой фігурай у супрацьстаяньні зь Іранам і ў ізаляцыі Катара за падтрымку ісламісцкіх груповак, адзначае ВВС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG