Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пройдзе традыцыйнае шэсьце ў Курапаты


Ілюстрацыйнае фота

Традыцыйнае шэсце ў Курапаты з нагоды дня памінаньня продкаў — «Дзяды» — прайшло ў Менску 5 лістапада. Арганізуе акцыю Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ. Акцыя дазволеная Менгарвыканкамам.

Збор удзельнікаў абвешчаны ў 11.30 каля будынку менскага гадзіннікавага завода «Прамень». Апоўдні павінна пачацца шэсьце да ўрочышча Курапаты — месцы масавага пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. А 15-й гадзіне там адбудзецца мітынг.

Беларускія каталікі штогод адзначаюць «Дзяды» 2 лістапада. У адрозьненьне ад вясновай Радаўніцы, калі ўспамінаюць памерлых праваслаўныя, «Дзяды» не зьяўляюцца выходным днём.

31 кастрычніка на плятформе zvarot.by пачаўся збор подпісаў пад пэтыцыяй «Зрабіць «Дзяды непрацоўным днём — даць магчымасьць ушанаваць продкаў!». У звароце, які будзе накіраваны ў Савет міністраў і Адміністрацыю прэзыдэнта, гаворыцца пра неабходнасьць вярнуць выходныя дні 1 і 2 лістапада, калі каталікі ўсяго сьвету сьвяткуюць Дзень Усіх Сьвятых і дзень памінаньня продкаў, наведваючы магілы сваіх памерлых сваякоў.

Ініцыятыву грамадзкасьці падтрымаў кіраўнік беларускага касьцёла Тадэвуш Кандрусевіч. Выступаючы 1 лістапада падчас урачыстай імшы, ён прапанаваў зрабіць Дзень Усіх Сьвятых і дзень памінаньня памерлых выходнымі, як Радаўніцу, паведамляе БелаПАН

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG