Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп пачаў азіяцкае турнэ з сустрэчы з амэрыканскімі вайскоўцамі


Дональд Трамп з жонкай Мэлані прыбыў у Японію
Дональд Трамп з жонкай Мэлані прыбыў у Японію

Замежная паездка Трампа праходзіць на фоне нарастаньня напружанасьці вакол Паўночнай Карэі ў сувязі зь ядзернымі і ракетнымі выпрабаваньнямі, што праводзіць Пхеньян.

4 лістапада самалёт прэзыдэнта вылецеў з Гавайскіх выспаў. 5 лістапада Трамп сустрэўся з амэрыканскімі і японскімі вайскоўцамі на базе Ёкота.

Выступаючы перад амэрыканскімі вайскоўцамі, ён заявіў: «Ніхто, ні адзін дыктатар, ні адзін рэжым... не павінны недаацэньваць рашучасьці амэрыканцаў». Прэзыдэнт ЗША ў рамках «гольфавай дыпляматыі» згуляе ў гольф з японскім прэм’ер-міністрам Сіндза Абэ. Папярэдні падобны паядынак адбыўся падчас сустрэчы Трамп з Абэ ў Флорыдзе ў лютым гэтага года.

Дональд Трамп ў бліжэйшыя дні наведае, акрамя Японіі, Паўднёвую Карэю, Кітай і Віетнам. Як заявілі прадстаўнікі адміністрацыі, галоўнай мэтай турнэ стане спроба пераканаць улады гэтых краін аказаць падтрымку ЗША ў вырашэньні праблемы Паўночнай Карэі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG