Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане пачалі справу супраць былога кандыдата ў прэзыдэнты


Амурбек Бабанаў
Амурбек Бабанаў

У Кіргізстане пачалі справу супраць былога кандыдата ў прэзыдэнты, апазыцыянэра Амурбека Бабанава. Пра гэта паведаміла генэральная пракуратура краіны. Бабанава абвінавачваюць у закліках да міжнацыянальнай варожасьці і да гвалтоўнага зьмяненьня канстытуцыйнага ладу.

Нагодай стала выступленьне палітыка на сустрэчы з жыхарамі гораду Ош у канцы верасьня. Там Бабанов заявіў, што «лепш памерці стоячы, чым жыць на каленях». Улады расцанілі гэта як экстрэмізм. Для далейшага расьсьледаваньня справу Бабанава накіравалі ў Дзяржаўны камітэт нацыянальнай бясьпекі Кіргізстану.

У штабе палітыка кажуць, што цытаты вырваныя з кантэксту. Бабанов нібыта казаў аб супрацьдзеяньні парушэньням на выбарах прэзыдэнта. Сам апазыцыянер расцэньвае справу як правакацыю спэцслужбаў. Ён быў галоўным супернікам кандыдата ад партыі ўлады, былога прэм’ера Саоранбая Жээнбекава. Бабанаў атрымаў 33 працэнты галасоў і заняў другое месца на выбарах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG