Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўзнагародзіў расейскага рэжысэра Мяньшова, які дапамагаў ДНР


Уладзімер Мяньшоў
Уладзімер Мяньшоў

Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў расейскага рэжысэра Ўладзіміра Мяньшова спэцыяльным прызам «За захаваньне і разьвіцьцё традыцыяў духоўнасьці ў кінамастацтве». Узнагароджаньне адбылося 3 лістапада падчас адкрыцьця кінафэстывалю «Лістапад».

Лукашэнкі на адкрыцьці не было, узнагароду Мяньшову перадаў намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Ўладзімер Жарко, паведамляе БЕЛТА.

Рэжысэр Уладзімер Мяньшоў вядомы фільмамі «Масква сьлязам ня верыць», які ў 1981 годзе атрымаў «Оскар» у намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове», а таксама «Любоў і галубы» ды іншымі.

Сёлета ў красавіку Мяньшоў перадаў на «дапамогу Данбасу» 1 мільён расейскіх рублёў. Пра гэта ў сваім фэйсбуку напісаў расейскі пісьменьнік, маёр узброеных сілаў ДНР Захар Прылепін.

Мяньшоў называў захоп Крыму «магутным учынкам Пуціна» і выказваў думку, што за Крымам трэба было «адразу браць Данбас». З 2016 году Ўладзіміру Мяньшову забаронены ўезд на тэрыторыю Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG