Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праграваньне


Ўільям Малрэды, «Чытаньне пры каміне» (1825)
Ўільям Малрэды, «Чытаньне пры каміне» (1825)

Мяне яшчэ вытрымлівае маё дзіцячае крэселка, якому амаль сорак пяць. Сяджу на ім у халоднай хаце кастрычніцкім адвячоркам ля грубкі. Жарсна цалуе яна мае калені, жарсна і кругла. Гэтакія круглыя калені ў мяне бываюць адно зь ёю, лысагорскай грубкай. Круглыя белыя бліны даставала бабуля Надзея за трыста кілямэтраў адгэтуль з лунінецкай грубкі, а ў лысагорскай я не пяку бліны. Апякаю калені, памяць. То бліжэй, то далей адсунуся. Апякаюся… Я даўно не люблю сядзець на мулкіх крэслах і адно на крэселку маленства станаўлюся мякчэй. Затуляю гарачыя калені рукамі — з абодвух бакоў праграваю лінію лёсу.

Аксана Спрынчан

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG