Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белпошта» адзначыла «100-годзьдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі»


Паштовы канвэрт да 100-годзьдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі
Паштовы канвэрт да 100-годзьдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі

3 лістапада Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі выпускае ў абарачэньне паштовую марку «100 гадоў Кастрычніцкай рэвалюцыі».

Як паведамляе прадпрыемства «Белпошта», дызайн распрацавала Алена Мядзведзь, у лісьце шэсьць марак, наклад 42 тысячы ассобнікаў.

Марка друкавалася ў Беларускім доме друку.

На сайце «Белпошты» даецца тлумачэньне гістарычнай падзеі.

«Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 году — сацыяльная рэвалюцыя ў Расеі, калі да ўлады прыйшла партыя бальшавікоў, якая ўзяла курс на ліквідацыю капіталістычных адносінаў і будаўніцтва сацыялізму».

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэньне ў аддзяленьні паштовай сувязі № 1 Менска будзе праводзіцца спэцыяльнае гашэньне на канвэрце «Першы дзень». Аўтар дызайну канвэрту Яўгенія Бядонік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG