Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональда Трампа падазраюць у выкарыстаньні службовага становішча


Шыльда «Trump International Hotel» у Вашынгтоне
Шыльда «Trump International Hotel» у Вашынгтоне

17 чальцоў камітэту Кангрэсу ЗША па наглядзе і рэформе ўраду зьвярнуліся ў суд з патрабаваньнем надаць ім фінансавыя дакумэнты аб дзейнасьці гатэлю «Trump International Hotel», разьмешчанага ў цэнтры амэрыканскай сталіцы.

Пазоўнікі лічаць, што рашэньне прэзыдэнта Трампа захаваць кантроль над сваёй міжнароднай кампаніяй нерухомасьці дазваляе кіраўніку Белага дому атрымліваць прыбытак, знаходзячыся на пасадзе кіраўніка дзяржавы.

Голас Амэрыкі паведамляе, што адразу пасля ўступленьня Дональда Трампа на пасаду, адміністрацыя гатэлю адмовіліся надаваць Кангрэсу фінансавую справаздачнасьць, якая тычацца гатэлю. Тым ня менш, некаторыя дакумэнты, зь якімі ўдалося азнаёміцца чальцам Кангрэсу, дазваляюць сьцьвярджаць, што толькі за першыя чатыры месяцы гэтага году «Trump International Hotel» атрымаў чысты прыбытак памерам 1,97 мільёнаў даляраў.

У судовым пазове, пададзеным у фэдэральны суд Вашынгтону, кангрэсмэны падкрэсьліваюць, што фінансавая справаздачнасьць гатэля дазволіць ім «правесьці расьсьледаваньне і даведацца, ці прэзыдэнт ЗША выкарыстаў сваё службовае становішча для асабістага ўзбагачэньня».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG