Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэм’ер Мацюшэўскі распавёў, чаму прабуксоўваюць перамовы з МВФ аб новым крэдыце


Васіль Мацюшэўскі на Кастрычніцкім эканамічным форуме
Васіль Мацюшэўскі на Кастрычніцкім эканамічным форуме

Пазыцыі афіцыйнага Менску і Міжнароднага валютнага фонду ў дачыненьні хуткасьці правядзеньня рэформаў у Беларусі разышліся. Пра гэта паведаміў сёньня першы віцэ-прэм‘ер краіны Васіль Мацюшэўскі, выступаючы на штогадовым Кастрычніцкім эканамічным форуме.

Мацюшэўскі назваў форум, які ладзіцца сёлета пад дэвізам «Ураджай ідэй для эканамічнага разьвіцьця», «аўтарытэтнай пляцоўкай для абмену думкамі пра ўстойліваае разьвіцьцё Беларусі».

Ён адзначыў, што дыялёг паміж Беларусьсю і ўплывовымі міжнароднымі фінансавымі структурамі, Эўразьвязам наладжваецца, доля прыватнага сэктару ў эканоміцы павялічваецца. Асноўнымі кірункамі разьвіцьця Беларусі віцэ-прэм’ер назваў дэцэнтралізацыю эканомікі, стварэньне новых кірункаў, лягістыку, інавацыі.

Паводле яго, восем дакумэнтаў пра разьняволеньне бізнэсу ўжо падпісана, яшчэ два (у тым ліку рэзанансны дэкрэт аб Парку высокіх тэхналёгіях) будуць падпісаныя неўзабаве.

Дыялёг з МВФ працягваецца

Спадар Мацюшэўскі паведаміў, што ўчора сустракаўся з прадстаўніком МВФ. Ёсьць разыходжаньні наконт тэмпаў рэфармаваньня, але дыялёг працягваецца.

«Проста ў нас разышліся бачаньні ў хуткасьці рэалізацыі некаторых дзеяньняў. Але мы патлумачылі, чаму разышліся... Давайце будзем шчырымі: рэформы дзеля рэформаў — гэта няправільна. Яны праводзяцца для павышэньня эфэктыўнасьці, каб атрымаць нейкі вынік, які будзе зразумелы і падтрыманы грамадзтвам. Калі рэформы не падтрымліваюцца грамадзтвам і не прымаюцца, лепш такія рэформы не праводзіць. Дыскрэдытацыя рэформаў — горш, чым неправядзеньне рэформаў», — адзначыў Мацюшэўскі.

Андрэа Віктарын і часовы павераны ў справах ЗША ў Менску Робэрт Райлі
Андрэа Віктарын і часовы павераны ў справах ЗША ў Менску Робэрт Райлі

Эўразьвяз падтрымлівае Беларусь

Эўразьвяз падтрымлівае Беларусь наконт працягу перамоваў зь Міжнародным валютным фондам аб прадастаўленьні Беларусі новага крэдыту, паведаміла кіраўніца прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Андрэа Віктарын. Супрацоўніцтва зь міжнароднымі фінансавымі інстытутамі мае вялікае значэньне, падкрэсьліла яна.

«Эўразьвяз заўсёды спрабуе падтрымаць Беларусь і дапамагаць ёй весьці перамовы зь Міжнародным валютным фондам. Я хачу падкрэсьліць нашу перакананасьць у тым, што пагадненьне з МВФ, калі яно будзе дасягнута, значна палепшыць сытуацыю ў беларускай эканоміцы, а таксама будзе сыгналам для ўсяго сьвету, паколькі для Беларусі вельмі важна сфармаваць станоўчы імідж і дасылаць правільныя сыгналы міжнароднай супольнасьці. Наяўнасьць праграмы з МВФ значна падвысіць інвэстыцыйную прывабнасьць Беларусі», — сказала яна.

Таксама кіраўніца прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі паведаміла, што ЭЗ рыхтуе міжнародны праект з удзелам Нацыянальнага банку Беларусі ў мэтах павышэньня яго аўтаноміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG