Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі міністар абароны падаў у адстаўку праз «непрыстойныя сэксуальныя паводзіны»


Майкл Фэлан падаў прашэньне аб адстаўцы з пасады міністра абароны Вялікабрытаніі ў сувязі з абвінавачваньнямі ў «непрыстойных сэксуальных паводзінах».

Фэлан прызнаў, што некаторыя яго ўчынкі ў мінулым заслугоўваюць асуджэньня. Так, 15 гадоў таму, падчас абеду з брадкастэром радыёкампаніі ён паклаў яе руку на калена. Пра гэта паведаміла брытанскае выданьне The Telegraph.

Сэр Майкл паведаміў, што ўжо прынёс прабачэньні Джуліі Гарлі-Бруер. Пацярпелая раней распавядала пра гэты інцыдэнт, не называючы імя Фэлана. Але яна ўдакладніла, што папярэдзіла яго: калі спроба паўтарыцца, то ўдарыць яго ў нос.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG