Пра гэта паведамілі «Інтэрфаксу» ў прэс-службе Генэральнай пракуратуры Расеі 1 лістапада.
Чарнагорыя дамагаецца экстрадыцыі Нікіча, які на радзіме праходзіць у якасьці абвінавачанага па справе аб тэрарызьме і спробе дзяржаўнага перавароту ў кастрычніку 2016 году. Нікіч быў перакладчыкам апазыцыйнага «Дэмакратычнага фронту», лідэры якога таксама праходзяць па гэтай справе. У красавіку ў чарнагорскіх СМІ паведамлялася аб затрыманьні Нікіча ў Растоўскай вобласьці. У апошнія месяцы ў Чарнагорыі ідзе суд над змоўшчыкамі, якія, як лічыць сьледзтва, былі зьвязаныя з апэрацыяй па скіданьні чарнагорскага ўраду, якое рыхтавалася пры ўдзеле расейскіх структураў.