Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада БНР: Палітычная адліга ў Беларусі застаецца ілюзіяй


Ілюстрацыйнае фота. Сэсія Рады БНР у Нью-Ёрку. Нью-Ёрк, 19 сакавіка 2016 году
Ілюстрацыйнае фота. Сэсія Рады БНР у Нью-Ёрку. Нью-Ёрк, 19 сакавіка 2016 году

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі лічыць, што заданьнем будучай дэмакратычнай улады Беларусі павінна стаць расфармаваньне ці рэарганізацыя КДБ Беларусі, а таксама расьсьледаваньне ягоных злачынстваў.

Рада БНР зрабіла заяву з нагоды «Дзядоў-2017» і заклікала беларусаў ушанаваць памяць ахвяраў «палітычных рэпрэсій і сацыяльных экспэрымэнтаў» у Савецкай Беларусі. Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся разам з пачаткам «савецкай акупацыі» і не абмяжоўваюцца 1937 годам, гаворыцца ў заяве.

У заяве сьцьвярджаецца, што пасьля распаду СССР і аднаўленьня незалежнасьці Беларусі рэпрэсіўны апарат ня быў зьнішчаны, а пасьля быў скарыстаны аўтарытарным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле Рады БНР, палітычныя рэпрэсіі застаюцца фактам жыцьця сучаснай Беларусі, а палітычная адліга — ілюзіяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG