Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі падазраваную ў забойстве палкоўніка СБУ ў Марыюпалі


Архіўнае фота. Узарваны аўтамабіль Аляксандра Хараберуша
Архіўнае фота. Узарваны аўтамабіль Аляксандра Хараберуша

У Адэсе супрацоўнікі Службы бясьпекі Ўкраіны (СБУ) затрымалі падазраваную ў забойстве намесніка начальніка контравыведкі СБУ Данецкай вобласьці Аляксандра Хараберуша. Ён загінуў у выніку падрыву аўтамабіля сёлета 31 сакавіка ў Марыюпалі.

Паводле сьледзтва, падазраваная ва ўчыненьні злачынства прыехала ў Адэсу, каб атрымаць біямэтрычны пашпарт. На брыфінгу ўвечары 31 кастрычніка ў Кіеве кіраўнік СБУ Васіль Грыцак паведаміў, што асобу затрыманай удалося ўстанавіць пры дапамозе відэа з камэраў назіраньня, на якім яна закладвала выбухоўку пад аўтамабіль Хараберуша.

Паводле Грыцака, падазраваную завуць Юлія Прасолава, яна з Данецку і «атрымала 15 тысяч даляраў за сваю працу». Кіраўнік СБУ ўдакладніў, што затрыманая была ў складзе цэнтру спэцапэрацый так званай самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі», праца якога каардынуецца Расеяй.

Палкоўнік Аляксандар Хараберуш займаў пасаду начальніка ўпраўленьня вайсковай контравыведкі СБУ Данецкай вобласьці з пачатку 2014 году. У ягоныя абавязкі ўваходзіла выяўленьне шпіёнаў у зоне баявых дзеяньняў у Данбасе. У якасьці асноўнай вэрсіі ягонага забойства сьледзтва разглядала тэракт, учынены выведна-дывэрсійнай групай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG