Пра гэта паведамляе Украінская служба Радыё Свабода.
Раней стала вядома, што ў Аляксандра Авакава адбываецца ператрус па справе аб закупе заплечнікаў для МУС Украіны. Расьсьледаваньне гэтай справы пачалося два гады таму, пасьля публікацыі журналісцкага расьсьледаваньня. У ім сьцьвярджалася, што МУС закупляе заплечнікі праз фірмы, падкантрольныя кіраўніку ведамства і яго сыну.
Пазьней у інтэрнэце зьявілася відэа, дзе Аляксандр Авакаў нібыта дамаўляецца пра пастаўку заплечнікаў з былым намесьнікам свайго бацькі. Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны падазрае супрацоўнікаў МУС у растраце.