Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога кіраўніка штабу Трампа зьмясьцілі пад хатні арышт


Пол Манафорт (справа) і Рык Гейтс
Пол Манафорт (справа) і Рык Гейтс

Былы кіраўнік выбарчага штабу Дональда Трампа Пол Манафорт і яго дзелавы партнэр Рык Гейтс не прызналі сябе вінаватымі па ўсіх 12 пунктах інкрымінаваных ім злачынстваў, сярод якіх парушэньне закону аб фэдэральным лябіяваньні, адмываньне грошай і змова супраць ЗША.

Фэдэральны суд Вашынгтону пастанавіў, што і Манафорт, і Гейтс могуць паспрабаваць пакінуць краіну і прызначыў заклад у памеры 5.000.000 і 10.000.000 даляраў за Гейтса і Манафорта адпаведна. Да таго часу, пакуль залог не будзе ўнесены, абодва будуць заставацца пад хатнім арыштам.

Паводле вэрсіі сьледзтва, Манафорт і Гейтс схавалі мільёны даляраў. Сьцьвярджаецца, што ў пэрыяд з 2006 па 2015 год Манафорт атрымліваў грошы ад «Партыі рэгіёнаў» былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча. Для сыходу ад падаткаў Манафорт, паводле сьледзтва, выкарыстаў афшорныя кампаніі — праз іх рахункі было праведзена больш за 75 мільёнаў даляраў. Сьледчыя сьцьвярджаюць, што Манафорта «адмыў» больш за 18 мільёнаў даляраў, а Гейтс правёў праз афшорныя рахункі больш за тры мільёны даляраў.

Прадстаўніцы Белага дому Сара Сандэрс на сустрэчы з журналістамі падкрэсьліла, што няма ніякай сувязі паміж прэзыдэнцкай выбарчай кампаніяй і абвінавачваньнямі, прад’яўленымі былым супрацоўнікам Дональда Трампа. Сандэрс настойвае на тым, што выстаўленыя абвінавачаньні не супадаюць ні па часе, ні па задачах зь перадвыбарчай кампаніяй, якая праводзілася Трампам.

Што тычыцца былога дарадцы Трампа па вонкавай палітыцы Джорджа Пападопуласа, дык прадстаўніца Белага дому назвала яго «валянтэрам», роля якога ў прэзыдэнцкай кампаніі была «вельмі абмежаваная». Раней у панядзелак паведамлялася, што Пападопулас прызнаўся ў дачы ілжывых паказаньняў ФБР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG