Лінкі ўнівэрсальнага доступу

CNN: Былы дарадца Трампа прызнаўся, што хлусіў ФБР


Былы дарадца па зьнешняй палітыцы выбарчага штаба Дональда Трампа Джордж Пападопулас прызнаўся ў дачы ілжывых паказаньняў Фэдэральнаму бюро расьсьледаваньняў ЗША. Пра гэта паведамляе амэрыканскі тэлеканал CNN.

У заяве боку абвінавачаньня, падпісанай спэцпракурорам Робэртам Мюлерам, гаворыцца, што Пападопулас даў ілжывыя паказаньні пра свае кантакты з нейкім «прафэсарам» — як сьцьвярджаецца, зьвязаным з расейскімі кіруючымі коламі, — і нейкай жанчынай, якая быццам бы зьяўляецца сваячкай прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, сьцьвярджаючы, што іх зносіны не выходзіла за рамкі фармальных прывітаньняў. Пры гэтым адзначаецца, што расейцы хацелі перадаць экс-дарадцы нейкі кампрамат на суперніка Трампа ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан.

Сьцьвярджаецца, што Пападопулас ў пачатку кастрычніка гэтага года быў арыштаваны і тады ж прызнаў сябе вінаватым.

Раней газэта The Washington Post паведаміла, што Пападопулас неаднаразова спрабаваў арганізаваць сустрэчу кіраўніцтва перадвыбарчай кампаніі Трампа з расейскімі чыноўнікамі. У сакавіку 2016 году Джордж Пападопулас разаслаў лісты пад загалоўкам «Сустрэча з расейскім кіраўніцтвам, уключаючы Пуціна». Электронная перапіска трапіла ў распараджэньне выданьня.

Раней у панядзелак у рамках расьсьледаваньня расейскага ўмяшаньня ў выбары прэзыдэнты ЗША былі выстаўлены абвінавачаньні былому кіраўніку штаба Трампа Полу Манафорту і яго дзелавому партнэру Рыку Гейтсу па 12 пунктах, сярод якіх парушэньне правілаў фэдэральнага лябіяваньня, адмываньне грошай і змова супраць Злучаных Штатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG