Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў ўзначаліла Таварыства беларускай мовы


Алена Анісім з паплечнікамі па грамадзкім руху
Алена Анісім з паплечнікамі па грамадзкім руху

Да сёньняшняга абраньня яна была першай намесьніцай. Папярэдні кіраўнік Алег Трусаў займаў пасаду ад 1999 году і стаў ганаровым старшынём ТБМ.

За кандыдатуру Алены Анісім аддаддзена 87 галасоў, супраць — 2, устрымаліся — 3. Выбары прайшлі на безальтэрнатыўнай аснове, паведамляе БелаПАН.

Новаабраная кіраўніца адзначыла, што як лідэр яна «расла менавіта ў гэтай арганізацыі», як грамадзкая дзяячка — вучылася ў найлепшых прадстаўнікоў арганізацыі Алега Трусава, Генадзя Бураўкіна, Ніла Гілевіча ды іншых.

«Мая пазыцыя адносна беларускай мовы сфармаваная ўсімі сябрамі ТБМ, так будзе і далей», — падкрэсьліла яна.

Паводле Анісім, аб’яднаньне пад яе кіраўніцтвам працягне займацца дзейнасьцю па абароне моўных правоў, паколькі запісанае ў Канстытуцыі права на беларускую мову пакуль рэальна не забясьпечанае.

Магістральным напрамкам дзейнасьці будзе пашырэньне выкарыстаньня роднай мовы ў сфэры адукацыі, інфармацыі і заканадаўства.

Першым намесьнікам старшыні ТБМ абраны Ўладзімера Колас — дырэктар Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа. Пасады намесьнікаў занялі Станіслаў Суднік, Алесь Давідовіч і Дзяніс Тушынскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG