Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Курдзкай аўтаноміі Іраку ня будзе працягваць свой прэзыдэнцкі тэрмін 


Прэзыдэнт Курдзкай аўтаноміі Іраку Масуд Барзані напярэдадні верасьнёўскага рэфэрэндуму

29 кастрычніка рэгіянальны парлямэнт ірацкага Курдыстану маецца разгледзіць плян падзелу паўнамоцтваў паміж парлямэнтам і ўрадам. На 1 лістапада ў аўтаноміі прызначаныя ўсеагульныя выбары.

22 кастрычніка вядучая курдзкая апазыцыйная партыя заклікала прэзыдэнта Масуда Барзані сысьці ў адстаўку. Палітыкі абвінавацілі яго ў страце кантролю над нафтаноснымі раёнамі правінцыі Кіркук, якую занялі ўрадавыя войскі. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Ірацкая армія пры падтрымцы ляяльных Багдаду шыіцкіх фармаваньняў пачатку выцясняць курдзкія атрады з Кіркуку ў адказ на рэфэрэндум аб незалежнасьці, праведзены ўладамі аўтаноміі сёлета 25 верасьня. Падчас галасаваньня больш за 93% удзельнікаў плебэсцыту выказаліся за незалежнасьць ад Іраку.

Кіркук не ўваходзіць у склад Курдзкай аўтаноміі, тым ня меней, выбарцы правінцыі ўзялі актыўны ўдзел у рэфэрэндуме. Багдад абвясьціў яго незаконным.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG