Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Цяпер вакол адна хлусьня». 28 цытатаў ад рэжысэра Сакурава ў Менску


Вядомы расейскі рэжысэр Аляксей Сакураў прыехаў у Менск на адмысловы выступ у інтэлектуальным клюбе Алексіевіч. Свабода вяла жывую трансьляцыю і сабрала самыя цікавыя цытаты з выступу кінамастака.

  • Ёсьць толькі прастора культуры і навукі, якія сапраўды могуць зрабіць прарыў. Гэта як раз задача вялікага раману. Аўтары якіх могуць забегчы ў будучыню, вярнуцца і расказаць усім астатнім.
  • Уся гісторыя — гісторыя фанабэрыстасьці і мужчынскай у тым ліку. Наверсе ўсё і ўсе былі мужчыны — іх учынкі, ганарлівасьць, зьверствы. Уся гісторыя — супрацьстаяньне жанчын і мужчын.
  • Людзі ва ўладзе заўсёды паводзяць сябе аднолькава. І кожны мужчына, які атрымлівае ў свае рукі ўладу, паводзіць сябе так сама, як і ягоны папярэднік нават 300 гадоў таму.
  • Мужчына з мастацкага ці навуковага асяродзьдзя ўяўляе зь сябе больш унікальнага чалавека, а таксама набор учынкаў і мысьленьня.

  • Палітыка — дэструктыўная і брудная прастора, там цяжка не ўчыняць памылак і злачынстваў. Больш за тое, гэта практычна непазьбежна.
  • Мне заўсёды здавалася, пануючы чалавек — гэта галоўны чалавек. І чым бліжэй чалавек да ўлады, тым бліжэй ён да спакусы, дэградацыі і злачынства. У такіх людзях перш за ўсё трэба шукаць іх простыя чалавечыя якасьці, гісторыю характару і жыцьця. За кожным посьпехам ёсьць гісторыя простага чалавечага няшчасьця, жудаснай маладосьці або сямейнага жыцьця. Усе людзі, якія атрымалі вялікую ўладу, былі катастрафічна нешчасьлівыя. А няшчасны чалавек небясьпечны.
  • Розьніца паміж левымі і правымі ёсьць, бо левыя заўсёды будуць перамагаць. Больш за тое, толькі яны сфармулявалі сваю ідэю для рэвалюцыі і здолелі пісьмова аформіць гэтую самую ідэю, аб’яднаўшы эканоміку і палітыку.
  • Правыя — нацызм, левыя — сацыялізм. І правыя, і левыя, ёсьць адхіленьне ад нормы.

  • Тое, што адбываецца сёньня ў палітычнай прасторы Эўропы і Расеі — гэта нельга называць палітыкай. Палітыка можа быць толькі ў руках маладых людзей, незалежных ад традыцый, якія яшчэ не завязьлі ў грахах, чалавечых і маральных.
  • «Ісламская дзяржава» — проста новая мусульманская рэвалюцыя, якая непазьбежна дойдзе нават да самых краёў цывілізацыі.
  • Выдатная якасьць юнацтва — вялікая частка маладых людзей ніколі не памыляецца, а бацькі і маці — памыляюцца.
  • Ніякай кінакрытык ня зможа перапыніць мяне, калі я пачну пералічваць недахопы сваіх фільмаў.

  • Вялікія і сурʼёзныя канфлікты — яны заўсёды як хвароба, як вялікая сурʼёзная хвароба. Яны заўсёды сьпеюць павольна і дакладна.
  • Калі чалавек прыглядаецца да радзімы і палітыкаў — ты заўсёды можаш убачыць, што чакае твой народ і дзяржаву.
  • Мы, рускія людзі, вельмі часта зьяўляемся саўдзельнікамі таго, што чыніць дзяржава.
  • У сучаснай палітыцы няма ніякіх таямніц, усё цалкам зразумела адразу, бо сучасная палітыка прымітыўная.

  • Ці можа ў Расеі кіраваць жанчына? Не! У Расеі можна абапірацца на парлямэнцкую практыку. Жанчыны там — ініцыятары самых жорсткіх і бязьлітасных законаў, жанчыны падтрымліваюць праявы сілы дзяржавы, і за яе межамі, і ўнутры. Больш за тое, жанчыны-палітыкі вельмі складаныя арганізмы, абсалютна непрадказальныя.
  • Краіна — гэта гаспадарка. І гэтай гаспадаркай трэба ўмець кіраваць.
  • Галоўнае — каб была культура. Толькі яна здольная ўтрымліваць ад азьвярэньня. Ня будзе культуры — ніякая прамысловасьць, ніякая армія ня выстаіць.
  • Ужо сёньня зброя разумнейшая за афіцэраў і салдат. Ужо сёньня зброя разумнейшая за тых людзей, у якіх яна знаходзіцца ў руках.

  • Вельмі важна цяпер разумець, што за час савецкай улады адбылося зь людзьмі і грамадзтвам, які быў рэальны вынік. Вельмі важна ніколі не забываць, што і якім коштам здабываецца.
  • Часам я ня бачу выхаду — нас ніхто ня хоча чуць, ніхто ня хоча нават прыслухоўвацца.
  • Цяпер вакол адна хлусьня. І вельмі часта цяпер гэтая хлусьня ідзе ад дзяржавы.
  • Я хачу дзеяньня законаў, дзеяньня канстытуцыі ў сваёй краіне. Роўнавялікіх палітычнай барацьбы і справядлівасьці. Я хачу, каб маладыя людзі ганарыліся сваёй краінай і вельмі сурʼёзна задумваліся аб тым, што ў іх за сьпінай.

  • Я не хачу, каб у Расеі адбывалася дэкамунізацыя. Мы, у Расеі, забыліся і заплявалі рабочую клясу.
  • Нацыянальная расейская задача — дапамагчы людзям, якія ня могуць адразу скочыць у сядло і заняць сваё месца. Знайсьці прыкладаньне сіл для іх і дапамагчы замацавацца.
  • Стань майстрам. Навучы сябе вучыцца. І навучыся валодаць інструмэнтам, які табе бог у рукі ўкладвае. Крытыкаваць урад і іншыя хітраспляценьні ёсьць сэнс толькі пасьля гэтага, з пазыцыі пэўнага досьведу.
  • Мой бацька, вэтэран вайны, заўсёды казаў, што беларусы — гэта блізкія людзі, гэта браты.
  • У беларусаў у працы вельмі часта ёсьць якасьць, чаго няма ў расейцаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG