Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэру Каталёніі пагражаюць турмой за непадпарадкаваньне Мадрыду


Карлес Пудждэмон

Экс-прэзыдэнту Каталёніі Карлесу Пудждэмону можа пагражаць турэмны тэрмін у тым выпадку, калі ён адмовіцца складаць свае паўнамоцтвы ў сувязі з распараджэньнем гішпанскага ўрада. Пра гэта піша El Mundo са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе Гішпаніі.

Як адзначае выданьне, згодна з прынятымі нормамі, рашэньне аб адстаўцы павінна быць выкананае Пудждэмонам адразу пасьля яго публікацыі ў афіцыйным дзяржаўным весьніку. Пасьля гэтага ён перастае атрымліваць заробак зь бюджэту і павінен скласьці паўнамоцтвы.

У МУС Гішпаніі адзначылі, што калі Пудждэмон адмовіцца пакідаць сваю пасаду, ён можа быць абвінавачаны ва ўзурпацыі дзяржаўных паўнамоцтваў. Пакараньне за гэтае злачынства прадугледжвае турэмнае зьняволеньне на тэрмін ад аднаго да трох гадоў. Гэтае ж пакараньне можа закрануць і іншых членаў ураду Каталёніі, якія былі адпраўленыя ў адстаўку рашэньнем Мадрыда. Усяго ў сьпісе звольненых чыноўнікаў 141 чалавек.

Аб адстаўцы Пудждэмона і роспуску парлямэнту рэгіёну ў адпаведнасьці з канстытуцыяй Гішпаніі прэм’ер-міністр краіны Марыяна Рахой абвясьціў напярэдадні, 27 кастрычніка. Гэтае рашэньне рушыла ўсьлед за тым, як парлямэнт рэгіёну прыняў рэзалюцыю аб незалежнасьці.

Пасьля гэтага гішпанскі ўрад пазбавіў Каталёнію аўтаноміі і прызначыў новым кіраўніком рэгіёна віцэ-прэм’ера Сарайю Саенс дэ Сантамарыю.

Гішпанскі сэнат увёў у аўтаноміі наўпроставае кіраваньне з Мадрыду, новыя выбары прызначаныя на 21 сьнежня.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG