Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў інтэлектуальным клюбе Алексіевіч — расейскі рэжысэр Аляксандр Сакураў, які асуджае вайну з Украінай


Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

Чарговым госьцем інтэлектуальнага клюбу «Сьвятлана Алексіевіч запрашае» стане вядомы расейскі рэжысэр Аляксандр Сакураў. Паседжаньне адбудзецца 28 кастрычніка ў Доме Кіно.

Радыё Свабода будзе весьці жывую трансьляцыю.

Аляксандра Сакурава ведаюць па фільмах «Франкафонія», «Фауст», «Аляксандра», «Сонца», «Рускі каўчэг», «Маці і сын». Усяго Сакураў зьняў больш за 50 кінастужак, як дакумэнтальных і мастацкіх. У 1995 годзе Эўрапейская акадэмія кіно ўключыла імя Аляксандра Сакурава у сьпіс ста лепшых рэжысэраў сьвету.

Сакураў вядомы сваёй грамадзянскай пазыцыяй. У сакавіку 2014 году ён выступіў з заявай, што выкарыстаньне вайсковай сілы супраць украінцаў будзе мець незваротныя наступствы для Расеі. Таксама ён заклікаў расейцаў паважаць жаданьне ўкраінцаў быць асобнай дзяржавай.

«Мы не адзін народ з украінцамі, мы розныя. У нас ўнутрана розныя культуры. Нездарма ўкраінцы заўсёды хацелі жыць асобнай дзяржавай. Так, мы блізкія, у нас ёсьць шмат падобнага, але гэта не азначае, што мы адзін народ. Гэта зусім ня так. Мы розныя і нам гэтую рознасьць трэба паважаць і шанаваць», — сказаў Сакураў.

У лютым 2017 году Аляксандр Сакураў сказаў, што расейскія палітычныя камэнтатары, а таксама супрацоўнікі расейскага тэлебачаньня і радыёвяшчаньня рана ці позна паўстануць перад Гаагскім трыбуналам, паколькі яны «зьяўляюцца правакатарамі, якія падчас пажару раскідваюцца запалкамі».

29 сакавіка 2017 году, атрымліваючы прэмію Ніка ў намінацыі «За гонар і годнасьць», Сакураў выступіў з прамовай, частка якой была прысьвечаная школьнікам і студэнтам, якія выйшлі на антыкарупцыйны пратэст у Маскве 26 сакавіка. Сакураў казаў пра неабходнасць для ўлады весьці дыялёг з маладымі людзьмі і аб недапушчальнасьці «грамадзянскай вайны» з імі, а таксама выступіў за вызваленьне асуджанага па абвінавачваньні ў терарызьме Алега Сянцова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG