Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне здымаюць фільмы пра рэпрэсаваных у 30-я пісьменьнікаў. Фінансуе кіно дзяржава


Будынак «Слова»

Дзяржаўнае агенцтва Ўкраіны ў пытаньнях кіно разглядае дакумэнтальны фільм «Будынак «Слова» як пачатак больш маштабнага праекту і гатовае прыступіць да фінансаваньня аднайменнага мастацкага фільма, заявіў старшыня Дзяржкіно Ўкраіны Філіп Ільленка.

Поўнамэтражны дакумэнтальны кінафільм «Будынак «Слова» распавядае пра гісторыю зьнішчэньня ўкраінскай інтэлігенцыі — пісьменьнікаў, якія жылі пад адным дахам у доме «Слова» у Харкаве і былі расстраляныя ў 30-я гады мінулага стагодзьдзя, паведамляе агенцтва Інтэрфакс-Украіна.

Будынак «Слова»
Будынак «Слова»

Асноўным месцам здымкаў стаў пабудаваны ў 20-х гадах каапэратывам літаратараў дом «Слова» на вул. Культуры, 9. Дом быў заселены ў 1930 г., а праз 3 гады пачалася хваля рэпрэсіяў супраць дзеячаў мастацтва, і на працягу 5 гадоў (да 1938г.) былі рэпрэсаваныя жыхары сарака з шасьцідзесяці трох кватэр пісьменьніцкага дома. Многія былі расстраляныя.

Рэжысэр кінастужкі — Тарас Таменка. Аўтары сцэнару — Тарас Таменка, украінская паэтка Любоў Якімчук і літаратуразнаўца Ярына Цымбал.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG