Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мадрыд заклікае да спакою пасьля каталёнскага галасаваньня за незалежнасьць


Марыян Рахой
Марыян Рахой

Прэм’ер-міністар Гішпаніі Марыян Рахой заявіў пасьля каталёнскага галасаваньня за незалежнасьць, што Мадрыд «адновіць законнасьць» у Каталёніі.

«Я прашу ўсіх гішпанцаў захоўваць спакой. Вяршэнства закону адновіць законнасьць у Каталёніі», – напісаў Рахой у Тwitter.

Раней 27 кастрычніка Рахой выступаў у Сэнаце Гішпаніі, дзе папрасіў верхнюю палату даць ураду згоду на ўвядзеньне наўпроставага кіраваньня Каталёніяй і роспуск рэгіянальнага каталёнскага парлямэнту і ўраду.

Сёньня ў Мадрыдзе адбываецца пасяджэньне Сэнату Гішпаніі ў гэтым пытаньні.

Эўракамісія пакуль не камэнтуе рашэньне каталёнскага парлямэнту.

Каталёнскі парлямэнт прагаласаваў за незалежнасьць ад Гішпаніі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG