Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Гішпаніі запатрабаваў зьняць з пасады кіраўніка ўраду Каталёніі


Прэмʼер-міністр Гішпаніі Марыяна Рахой просіць у Сэнату паўнамоцтвы для зьмяшчэньня з пасады кіраўніка ўраду Каталёніі Карлэса Пудждэмона. Рахой назваў тое, што адбываецца ў аўтаноміі «выключнай сытуацыяй».

Сёньня ў Мадрыдзе пройдзе сход камісіі Сэнату краіны па пытаньні ўвядзеньня прамога праўленьня ў Каталёніі. Цэнтральныя ўлады плянуюць увесьці ў дзеяньне 155-ы артыкул Канстытуцыі, пасьля чаго ў Каталёніі на працягу паўгоду пройдуць датэрміновыя выбары.

Напярэдадні, кіраўнік урада Каталёніі Карлэс Пудждэмон адмовіўся абвясьціць датэрміновыя рэгіянальныя выбары. Па дадзеных СМІ, у Мадрыдзе былі гатовыя адмовіцца ад увядзеньня прамога праўленьня ў правінцыі ў выпадку, калі ў рэгіёне распусьцяць парлямэнт.

Лідэры Каталёніі лічаць, што рэфэрэндум 1 кастрычніка даў рэгіёну мандат на незалежнасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG