Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страты прамысловых прадпрыемстваў сёлета павялічыліся больш як на чвэрць


Індустрыяльная зона ў Менску, ілюстрацыйнае фота

Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, колькасьць стратных арганізацый прамысловасьці ў студзені-жніўні 2017 году зьнізілася на 7,2% (419 да 389), а іх удзельная вага — да 23,9%, паведамляе БелаПАН.

Пры гэтым сума чыстых стратаў гэтых стратных прадпрыемстваў вырасла на 26,6% — да 841,3 млн рублёў.

У камэнтары агенцтву БелаПАН кіраўнік Навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук заявіў, што хранічна стратныя прадпрыемствы ня маюць права на існаваньне:

«Трэба прызнаць факт, стварыць камісію, якая магла б частку зьмярцьвелага капіталу ажывіць і пусьціць у іншыя праекты».

Праблемных прадпрыемстваў, паводле Раманчука, значна больш, чым стратных. Многія зь іх працуюць з рэнтабэльнасьцю меншай за 5%.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG