Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтарка кнігі «Нашы» Ванагайце зьвязала сваё жыцьцё з «паляўнічым на нацыстаў» Зурафам


Эфраім Зураф, Рута Ванагайце

Літоўская пісьменьніца Рута Ванагайце, аўтарка кнігі «Нашы», дзе яна дасьледавала ўдзел літоўцаў у Галакосьце, паведаміла, што яе ўжо год зьвязвае блізкае сяброўства з дырэктарам ерусалімскага Цэнтру Сымона Візэнталя Эфраімам Зурафам, якога называюць «паляўнічым на нацыстаў».

Пра гэта паведамляе партал delfi.lt.

Зураф зьявіўся на прэзэнтацыі новай аўтабіяграфічнай кнігі Руты Ванагайце — «Курыца з галавою салакі», якой сама аўтарка дала падзагаловак «Голая праўда пра жыцьцё Руты Ванагайце».

Ванагайце бліжэй пазнаёмілася з Зурафам падчас працы над кнігай «Нашы», калі яны разам аб’езьдзілі месцы масавых забойстваў габрэяў падчас Другой сусьветнай вайны і зьбіралі ўспаміны ацалелых сьведкаў. Гэтыя падарожжы працягваліся амаль год, а пасьля, прызнаецца аўтарка парталу delfi.lt, «нечакана пачалося яшчэ адно падарожжа — падарожжа жыцьця разам».

Эфраім Зураф, продкі якога паходзяць зь Літвы, з прычыны яго жорсткай непрымірымай пазыцыі неаднаразова быў аб’ектам вострай крытыкі ня толькі ў Літве, але і ў Ізраілі.

«Я чула, што ў афіцыйных колах Літвы кажуць, маўляў, Ванагайце ўтаймавала Зурафа і цяпер ён больш нас ня будзе крытыкаваць. Няпраўда. Зураф неўтаймавальны. Мне падабаюцца неўтаймавальныя людзі — я й сама такая», — заявіла Рута Ванагайце.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG