Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку запрасілі ў Рыгу. Хто канкрэтна — невядома


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку запрасілі ў Рыгу. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзілі ў амбасадзе Латвіі ў Менску.

Тут падкрэсьлілі, што запрашэньне зробленае ў вуснай форме, але адказу на яго дагэтуль няма.

25 кастрычніка кіраўнік дыпляматычнай місіі Латвіі ў Беларусі Марціньш Вірціс у Рызе сказаў мясцовым журналістам: «Лукашэнку запрасілі ў Рыгу — усё залежыць ад яго».

На ўдакладняльнае пытаньне Свабоды, хто запрашаў кіраўніка Беларусі зь візытам у краіну Эўразьвязу, канкрэтнага адказу ад амбасады не паступіла. Было толькі сказана, што запрашэньні ў вуснай форме зрабілі высокія латвійскія чыноўнікі, якія сёлета былі зь візытам у Беларусі.

У 2017 годзе Беларусь наведвалі дзьве латвійскія дэлегацыі на чале са статуснымі асобамі: міністрам замежных спраў Эдгарсам Рынкевічсам (ліпень) і віцэ-сьпікерам парлямэнту Латвіі Гундарсам Даўдзе (кастрычнік).

Аднак ні дыплямат, ні парлямэнтар з Лукашэнкам не сустракаліся. Рынкевічса прымаў прэм’ер Андрэй Кабякоў, а Даўдзе — кіраўнік Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG