Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расею назвалі галоўным «экспартэрам» баевікоў у «Ісламскую дзяржаву»


Ілюстрацыйнае фота. Баявік «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі

Расея аказалася галоўным пастаўшчыком замежных наймітаў для забароненай у шэрагу краінаў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». Пра гэта гаворыцца ў дакладзе амэрыканскай кансалтынгавай групы Soufan Center, паведамляе РБК.

У дасьледаваньні пад назвай «За межамі халіфату: замежныя байцы і пагроза іх вяртаньня» адзначаецца, што ў гэты момант за «Ісламскую дзяржаву». ваююць 3417 расейцаў. На другім месцы — Саудаўская Арабія (3224 чалавекі), трэці радок займае Ярданія (3 тысячы чалавек). На чацьвёртым месцы апынуліся Францыя і Туніс. У аналягічным дакладзе ў 2015 годзе гэтая краіна была галоўным «экспартэрам» баевікоў у «Ісламскую дзяржаву».

На думку экспэртаў, гэтым дзяржавам варта асьцерагацца вяртаньня суайчыньнікаў з Іраку і Сырыі, па меры скарачэньня тэрыторыі, якую ў гэтых краінах кантралюе «Ісламская дзяржава». Пакуль што дзейнасьць баевікоў, што вяртаюцца, не прывяла да росту колькасьці тэрактаў, але гэта можа адбыцца ў будучыні, папярэджваюць яны.

У Расею, як вынікае са справаздачы Soufan Center, вярнуліся 400 чалавек, якія ваявалі за «Ісламскую дзяржаву», у Саудаўскую Арабію — 760, у Ярданію — 250, у Францыю — 271, а ў Туніс — 800.

У лютым гэтага году прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін казаў, што ў Сырыі на баку баевікоў ваююць каля 4 тысяч расейцаў і яшчэ каля 5 тысяч выхадцаў з краінаў былога СССР.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG