Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея паставіць у Беларусь зэнітны ракетны комплекс «Тор-М2»


Зэнітны ракетны комплекс «Тор-М2»

Міністэрства абароны Беларусі заключыла з расейскім канцэрнам «Алмаз-Антэй» кантракт на пастаўку чарговай батарэі зэнітнага ракетнага комплексу «Тор-М2», «у рамках рэалізацыі Дамовы паміж Расейскай Фэдэрацыяй і Рэспублікай Беларусь аб разьвіцьці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва ад 10 сьнежня 2009 году», паведамляе прэс-служба ведамства.

Паводле інфармацыі міністэрства, першыя батарэі зэнітнага-ракетнага комплексу «Тор-М2» паступілі на ўзбраеньне 120-й зэнітнай ракетнай брыгады ВПС і войскаў СПА ў 2011 і 2012 гадах. У пачатку 2014 году быў сфармаваны зенітны ракетны дывізіён «Тор-М2» у складзе трох батарэй. У канцы мінулага году дадзены зэнітны ракетны комплекс паступіў на ўзбраенне 740-й зэнітнай ракетнай брыгады.

Зэнітны ракетны комплекс «Тор-М2» зьяўляецца эфэктыўным сродкам паразы самалётаў, верталётаў, аэрадынамічных бесьпілётных лятальных апаратаў, кіраваных ракет і іншых элемэнтаў высокадакладнай зброі, якія лётаюць на сярэдніх, малых і гранічна малых вышынях, у складанай паветранай абстаноўцы. Адметныя асаблівасьці «Тор-М2» — высокая манэўранасьць, мабільнасьць, малы час рэакцыі, аўтаматызацыя баявой працы, эфэктыўнасьць стральбы па шырокім клясе мэтаў.

Масква можа ў любы момант «адключыць» комплексы «Тор-М2», якія прадае Беларусі, — вайсковы аглядальнік

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG