Актывістаў затрымалі ў ліпені ў Стамбуле падчас сэмінару ў пытаньнях кібэрбясьпекі і кіраваньня інфармацыяй. Іх абвінавачваюць у сувязях з «тэрарыстычнай групоўкай», якая, на думку Анкары, арганізавала спробу дзяржаўнага перавароту ў ліпені 2016 году.
Amnesty International запатрабавала вызваліць праваабаронцаў пасьля арышту, але прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган абвінаваціў арганізацыю ў падрыхтоўцы спробы новага перавароту ў краіне, спаслаўшыся на дадзеныя выведкі. Заява Эрдагана паслужыла абвастрэньню стасункаў паміж Анкарой і Эўразьвязам.
Пракуратура Турэччыны патрабуе для падсудных ад 5 да 15 гадоў турэмнага зьняволеньня. Праваабаронцы сваю вінаватасьць не прызнаюць.