Пра гэта паведаміла агенцтва AFP са спасылкай на скарбніка партыі Валерана дэ Сэнт-Жуста. Такім чынам, адзіным кандыдатам на выбарах стане дзеючы прэзыдэнт партыі, 49-гадовая Марын Лё Пэн.
Рашэньне аб заканчэньні тэрміну падачы заявак было прынятае ў панядзелак, 23 кастрычніка, на пасяджэньні палітбюро партыі, якое адбылося ў яе штабе ў парыскім прыгарадзе Нантэры.
Такім чынам, партыя адмовіла адзінаму магчымаму праціўніку Марын Лё Пэн — сакратару лільскага аддзяленьня «Нацыянальнага фронту» Эрыку Дылі, які ў пятніцу, 20 кастрычніка, папрасіў «адтэрмінаваць крайнюю дату падачы подпісаў» для вылучэньня.
Выбары прэзыдэнта «Нацыянальнага фронту» павінны адбыцца падчас партыйнага кангрэсу, правядзеньне якога заплянавана ў Лілі на 10 і 11 сакавіка 2018 году.
Марын Лё Пэн займае пасаду кіраўніка партыі са студзеня 2011-га.