Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Каталёніі прызначыў на чацьвер пасяджэньне аб незалежнасьці


Прэзыдэнт Каталёніі Карлэс Пудждэмон
Прэзыдэнт Каталёніі Карлэс Пудждэмон

У Каталёніі 26 кастрычніка адбудзецца пасяджэньне парлямэнту, на якім можа быць абвешчаная незалежнасьць гэтай правінцыі Гішпаніі.

Гэтае рашэньне прынятае на пасяджэньні прэзыдыюму парлямэнту, якое прайшло раніцай 23 кастрычніка, паведамляе Reuters.

Урад Гішпаніі 21 кастрычніка вырашыў ужыць 155 артыкул Канстытуцыі, які прадугледжвае прамое кіраваньне правінцыяй цэнтральным урадам. Улады Каталёніі выступілі супраць такіх крокаў Мадрыду.

У рамках свайго рашэньня ўлады Гішпаніі прапануюць адхіліць ад пасадаў каталёнскі ўрад і на працягу шасьці месяцаў абвясьціць аб правядзеньні датэрміновых выбараў у мясцовы парлямэнт.

Сэнат Гішпаніі зьбярэцца на сваё пасяджэньне ў Мадрыдзе ў пятніцу, каб абмеркаваць рашэньне ўраду аб увядзеньні ў дзеяньне 155 артыкулу Канстытуцыі.

Гэты артыкул ніколі не ўжываўся ў Гішпаніі на працягу 40 гадоў дэмакратычнага існаваньня краіны.

Як заявіў прадстаўнік Эўракамісіі Маргарытыс Схінас, захады, якія ўрад Гішпаніі ўжывае ў дачыненьні да Каталёніі, упісваюцца ў канстытуцыйны парадак Гішпаніі. Прадстаўнік Эўракамісіі падкрэсьліў, што ЭК паважае канстытуцыйны і юрыдычны парадак Гішпаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG